BE RU EN

СМІ: Баварскі хаўруснік Мэркель абвясціў аб адстаўцы

  • 12.11.2018, 11:15

Хорст Зэехофер пакіне пасаду кіраўніка баварскай Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ).

Міністр унутраных спраў Нямеччыны Хорст Зэехофер пакіне пасаду кіраўніка баварскай Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ).

Пра гэта Зэехофер паведаміў аднапартыйцам у нядзелю, паведамляе eurointegration.com.ua са спасылкай на агенцтва dpa.

Крыніцы сцвярджаюць, што ён абвесціць пра сваю адстаўку на наступным тыдні.

Новага лідара ХСУ выберуць у пачатку наступнага года.

Зэехофер быў шматгадовым хаўруснікам канцлеркі Нямеччыны і лідара Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) Ангелы Мэркель. Аднак апошнім часам міністр унутраных спраў ФРГ выступаў з крытыкай канцлеркі, што да міграцыйнай палітыкі.

Публічнае супрацьстаянне канцлеркі і кіраўніка МУС стала адной з прычын падзення папулярнасці трох кіроўных партый - ХДУ, ХСУ і Сацыял-дэмакратычнай партыі (СДП).

На выбарах у зямельны парламент Баварыі 14 кастрычніка партыя ХСУ атрымала найгоршыя вынікі з 1950 года, набраўшы толькі 37,6% галасоў і страціўшы абсалютную большасць.

Апошнія навіны