BE RU EN

Відэафакт: У Гародні камічным чынам перавозілі лядоўню

  • 12.11.2018, 10:44

Перавозка патрапіла на два непрацяглыя відэа.

Увечары 10 лістапада на праспекце Я. Купалы ў Гародні мужчыны выбралі незвычайны спосаб перавезці лядоўню у седане. Паколькі габарытная бытавая тэхніка не змагла размясціцца ў салоне, то палову лядоўні ўладкавалі ў багажніку, а другую яе частка, якая тырчала вонкі, проста нёс мужчына.

Сведкамі смяхотнага відовішча сталі адразу некалькі чытачоў autogrodno.by.

Другі мужчына даслоўна бег за аўтамабілем і нешта камандаваў кіроўцу на замежнай мове. Спачатку кампанію заўважылі на эстакадзе з праспектам Кляцкова, а затым ля гатэля «Турыст». Перавозка патрапіла на два непрацяглыя відэа.

Варта адзначыць, што ў Гародні з дапамогай седанаў ужо перавозілі лядоўні без дапамогі другога чалавека. Вось так была развязаная праблема на праспекце Кляцкова.

Апошнія навіны