BE RU EN

Навукоўцы знайшлі спосаб худнець без дыет і практыкаванняў

  • 11.11.2018, 15:15

Але для гэтага трэба сёе-тое змяніць у рэжыме дня.

Выразны рэжым дня дазваляе спальваць больш калорый без дыет і практыкаванняў, паведамляе Medicalxpress.

Навукоўцы з Медыцынскай школы Гарварда правялі эксперымент, падчас якога група добраахвотнікаў больш за месяц жыла ў лабараторыі, не атрымліваючы ніякай фізічнай нагрузкі. Пры гэтым у памяшканні не было вокнаў і гадзіннікаў, так што ўдзельнікі не мелі інфармацыі пра час дня. Пры гэтым дыетолагі кожны дзень пераносілі для групы момант адыходу да сну на чатыры гадзіны.

Высветлілася, што трата энэргіі чалавечым целам у стане спакою залежыць ад цыркадных рытмаў. Напрыклад, калі біялагічны і «фактычны» вечар супадаюць, арганізм чалавека кожную гадзіну спальвае больш тлушчу, па-за залежнасцю ад колькасці спажыванай ежы і без якіх-небудзь высілкаў. Пры гэтым арганізм, які знаходзіцца ў стане спакою, спальвае ўвечары (з 17.00 да 20.00.) на 10% больш калорый, чым раніцай.

Навукоўцы падкрэсліваюць, што праведзенае даследаванне сведчыць пра важнасць рэжыму дня для метабалізму як у актыўным, так і ў пасіўным стане, і рэкамендуюць ўставаць і класціся ў адзін і той жа час, стараючыся не адхіляцца ад біялагічных рытмаў.

Апошнія навіны