BE RU EN

ЗША правядуць кансультацыі з NATO аб выхадзе з ПРСМД

  • 10.11.2018, 20:39

Такая пастанова была прынятая падчас сустрэчы Трампа і Макрона ў Парыжы.

Французскія чыноўнікі сцвярджаюць, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пагадзілася правесці кансультацыі з партнёрамі з NАТО наконт свайго намеру выйсці з супольнага з Расеяй пагаднення аб кантролі над узбраеннямі.

У суботу памочнікі прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона заявілі, што такая пастанова была прынятая падчас сустрэчы прэзідэнта Дональда Трампа і Макрона ў Парыжы, паведамляе АР.

Дарадца ў пытаннях нацыянальнай бяспекі Трампа Джон Болтан заявіў журналістам у Парыжы ў пятніцу, што ЗША "вельмі шчыльна абмяркоўваюць "з хаўруснікамі праблему пагаднення і вельмі аптымістычныя што да агульнай пазіцыі".

ЗША і NАТО абвінавачваюць Расею ў парушэнні Пагаднення аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (ПРСМД).

Пастанова Трампа выйсці з пакта хвалюе шмат каго з еўрапейскіх лідараў, якія ўважаюць пакт за ключавы пасля эпохі "халоднай вайны". Макрон перасцярог, што калі ўмову скасаваць, а Расея размесціць такія ракеты, то яны змогуць ударыць па Еўропе, але не па ЗША.

Апошнія навіны