BE RU EN

Новы будынак Вярхоўнага cуда: герб- «капуста» за $ 112 тысяч, свяцільня- $ 90 тысяч, фантан - $ 300 тысяч

  • 10.11.2018, 13:14

Прадугледжаныя нават віп-санвузлы.

У хуткім часе супрацоўнікі Вярхоўнага суда змогуць пераехаць у новы камфортны будынак у паркавай зоне на беразе Свіслачы насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі на вуліцы Арлоўскай, паведамляе «Белсат».

«Вы кантралюеце будаўніцтва, хацелася б ведаць, як яно прасоўваецца, ці паспеем мы да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі народу прынесці падарунак да 7 лістапада?» - пытаўся Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ ў траўні старшыня суда Валянцін Сукала паабяцаў кіраўніку дзяржавы ўкласціся ў тэрмін, але не атрымалася. Магчыма, будаўнікі і архітэктары не разлічылі коштаў, пра частку якіх ведаем з тэндэраў дзяржаўных закупак.

Герб і гэты надпіс - Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь - абышліся дзяржаве прыкладна ў 112 тысяч даляраў. Калі ўявім, што палову займае герб, то кожная літара абыходзіцца прыкладна ў 2 тысячы даляраў.

Крыштальная люстра для хола ля галоўнага ўваходу - блізу 90 тысяч даляраў, адных толькі мастацкіх вырабаў - на 830 тысяч даляраў. Прадугледжаны нават віп-санвузлы і фантан за 300 тысяч даляраў.

Апошнія навіны