BE RU EN

У Пецярбургу загарэўся гіпермаркет, эвакуяваны сотні людзей

  • 10.11.2018, 10:46

У будынку абрынуўся дах.

У Пецярбургу раніцай у суботу блізу 800 чалавек былі эвакуяваныя з будынка гіпермаркета «Лента», у якім адбыўся пажар.

У будынку абрынуўся дах. Паводле звестак ТАСС, пацярпеў адзін чалавек, ён шпіталізаваны. Крыніца агенцтва сцвярджае, што прычынай пажару стала кароткае замыканне.

Плошча пажару ў гіпермаркеце складае амаль 5 тыс. кв. метраў. Яго тушаць 12 адзінак тэхнікі і 54 чалавекі асабовага складу МНС. «Плошча пажару складае 4,8 тысяч кв. метраў, яму прысвоены трэці ранг складанасці - дадалі ў МНС. Будынак пакінулі 800 чалавек. Як паведамляе карэспандэнт ТАСС з месца падзеі, эвакуяваныя - у асноўным персанал крамы, які знаходзіцца на вуліцы, панікі няма.

У ведамстве таксама паведамілі, што будынак гіпермаркета, у якім адбываецца пажар, - стаіць асобна, пагрозы распаўсюджвання агню на суседнія аб'екты няма.

Ратавальнікі лакалізавалі ўзгаранне а 10:05.

25 сакавіка ў Кемераўскім гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў выніку пажару загінула 60 чалавек, у тым ліку 41 дзіця.

Апошнія навіны