BE RU EN

У Вялікай Брытаніі ўзяліся за галоўнага спонсара Brexit

  • 1.11.2018, 16:25

Аарон Бэнкс абвінавачваецца ў сувязях з Крамлём.

Нацыянальнае крымінальнае агенцтва Вялікай Брытаніі пачало расследаванне ў дачыненні да найбуйнейшага донара кампаніі за выхад Брытаніі з ЕЗ Аарона Бэнкса, якога ўважаюць звязаным з расейцамі, піша "Европейская правда".

Аарон Бэнкс - галоўны спонсар кампаніі Leave.EU. Паводле інфармацыі СМІ, ён мае сувязі з расейскімі бізнэсоўцамі і неаднаразова сустракаўся з дыпламатамі РФ.

Брытанская выбарчая камісія мяркуе, што сродкі, якія Бэнкс марнаваў на Brexit-кампанію перад рэферэндумам, паступілі з ненадзейных крыніц. Камісія перадала свае падазрэнні наконт Бэнкса і іншай галоўнай удзельніцы кампаніі Leave.EU Ліз Білні Нацыянальнаму крымінальнаму агенцтву.

Расследаванне выбарчай камісіі было засяроджанае на 2 мільёнах фунтаў стэрлінгаў, якія, згодна з паведамленнямі, Бэнкс і ягоная група страхавых кампаній падалі на карысць кампаніі «Лепш для краіны», якая вяла Leave.EU, а таксама - на 6 млн фунтаў стэрлінгаў, якія, як паведамляецца, былі перададзеныя арганізацыі толькі Аaронам Бэнксам.

Выбарчая камісія заяўляе, што ёсць «разумныя падставы падазраваць», што Бэнкс не з'яўляецца сапраўднай крыніцай 8 млн фунтаў стэрлінгаў, выдаткаваных для «Лепш для краіны».

Апошнія навіны