BE RU EN

Фотафакт: У Гародні кіроўца Infiniti трапіўся «СтопХаму»

  • 1.11.2018, 14:43

Актывісты зрабілі кіроўцу заўвагу за паркоўку на газоне.

Infiniti FX35, прыпаркаваны на газоне ў дварах у мікрараёне Фолюш у Гародні, не пакінуў абыякавымі мясцовых жыхароў. Сёння, 1 лістапада, на шыбе красовера з'явіліся ўлёткі «СтопХама», піша сайт newgrodno.by.

Праўда, у адрозненне ад расейскіх, гарадзенскія ўлёткі зняць будзе лягчэй.

Магчыма, кіроўца Infiniti ўжо не ў першы раз пакідае аўтамабіль на зялёнай зоне - улёткі зробленыя не на хуткую руку, а, хутчэй за ўсё, былі нарыхтаваныя загадзя.

Апошнія навіны