BE RU EN

Вера Лапко выйшла ў 1/8 на турніры ў аўстрыйскім Лінцы

  • 9.10.2018, 19:12

Беларуская тэнісістка падолела Белінду Бенчыч.

Беларуска Вера Лапко (62 ВТА) выйшла ў 1/8 фіналу жаночага адзіночнага разраду на турніры ў аўстрыйскім Лінцы. У першым коле 20-гадовая спартоўка праявіла волю ў супрацьстаянні са швейцаркай Беліндай Бенчыч (41) - 1:6, 6:1, 6:0, паведамляе «Прессбол».

В.Лапко (Беларусь) - Б.Бенчыч (Швейцарыя) - 1:6, 6:1, 6:0.

У наступным раўндзе Лапко памераецца сіламі з расейкай Анастасіяй Паўлючэнкавай (35 ВТА), якая, у сваю чаргу, падолела славачку Вікторыю Кужмову (57 ВТА) - 7:5, 7:5.

Апошнія навіны