BE RU EN

Як беларускія ўлады пакінулі педагогаў без надбаўкі

  • 9.10.2018, 18:55

Тысячы настаўнікаў па ўсёй краіне недаатрымаюць свае належныя заробкі.

Інфармацыя для ўнутранага карыстання ад падпісчыка Telegram-канала «Эканоміка Беларусі» з міністэрства аховы здароўя.

Нядаўна выйшла пастанова аб павышэнні акладаў медыцынскім і педагагічным работнікам. У ёй было прапісана, што педагагічным работнікам павышаецца на 20% аклад. Пасля выхаду пастановы выйшла да яе тлумачэнне. І ў гэтым тлумачэнні псіхолагаў, настаўнікаў-дэфектолагаў гэтае павышэнне не датычыць.

Калі гэтыя педагагічныя работнікі патэлефанавалі ў міністэрства і спыталі «Што за справы наогул?», то ім адказалі, што тлумачэнне было складзенае няправільна. І яны павінны атрымліваць павышэнне. АЛЕ:

Перапісваць яго ніхто не будзе. Адказныя за гэта людзі кажуць наступнае: «Мы проста баімся ісці да кіраўніцтва і міністра і ўказваць на сваю памылку».

Яны баяцца, а тысячы настаўнікаў па ўсёй краіне недаатрымаюць свае належныя заробкі.

Апошнія навіны