BE RU EN

Гітарыст Rammstein Пауль Ландэрс прыязджаў у Менск пад чужым імем

  • 9.10.2018, 17:54

Музыкі зрабілі запіс з сімфанічным аркестрам.

Гітарыст Rammstein Паўль Ландэрс у верасні 2018 года прыязджаў у Менск пад чужым імем. Як паведамляе «Еўрарадыё», пра гэта распавёў нямецкі піяніст, дырыжор і імпрэсарыё Вільгельм Кайтэль. Было вядома, што гурт Rammstein знаходзіўся ў беларускай сталіцы 14-15 верасня. Пазней стала вядома, што ў студыі Дома радыё музыкі зрабілі запісы з сімфанічным аркестрам. Праект быў рэалізаваны дзякуючы менавіта Кайтэлю.

Цяпер жа Вільгельм Кайтэль (ён працуе ў Менску над музычнай праграмай да Вялікадня) раскрыў некаторыя падрабязнасці таго візіту. Паводле ягоных слоў, першапачаткова была дамова з прадусарам і з гуртам Rammstein пра тое, што ніхто не будзе ведаць, куды яны ляцяць і што будуць рабіць.

«Гітарыст нават змяніў імя ў сваім пашпарце, каб ніхто не даведаўся падрабязнасці», - сцвярджае Кайтэль. З ягоных слоў, «запіс прайшоў выдатна».

ФОТА: FACEBOOK.COM/RAMMSTEIN

Апошнія навіны