BE RU EN

Як Кірыл абараніў тытул чэмпіёна WBA ў баі супраць расейцаў

  • 8.10.2018, 18:26

Адарвіся ад Конара і Хабіба.

Учора ў Ёкагаме прайшоў чвэрцьфінальны паядынак Сусветнай баксёрскай суперсерыі ў суперлёгкай вазе паміж беларускім чэмпіёнам WBA Кірылам Рэліхам і расейцам Эдуардам Траяноўскім, піша «Трибуна».

Паводле вынікаў 12-ці раўндаў аднагалоснай пастановай суддзяў перамогу здабыў Кірыл Рэліх з лікам 115-113 (х3). Беларус такім чынам правёў першую абарону свайго чэмпіёнскага пояса, а таксама прабіўся ў паўфінал турніру на кубак імя Махамеда Алі.

У паўфінале WBSS Рэліх сустрэнецца з пераможцам чвэрцьфіналу паміж амерыканцам Рэджыс Прагрэйсам і брытанцам Тэры Флэнаганам, які пройдзе 27 кастрычніка ў Нью-Арлеане.

Усяго 28-гадовы беларускі баксёр правёў на прафесійным рынгу 25 баёў і здабыў 23 перамогі (19 з іх датэрміновыя).

Апошнія навіны