BE RU EN

Беларус Рэліх абараніў тытул чэмпіёна WBA ў баі супраць расейскага баксёра

  • 7.10.2018, 17:21

Беларускі баксёр атрымаў перамогу аднагалоснай пастановай суддзяў.

Сёння ў Ёкагаме прайшоў чвэрцьфінальны паядынак Сусветнай баксёрскай суперсерыі ў звышлёгкай вазе паміж беларускім чэмпіёнам WBA Кірылам Рэліхам і расейцам Эдуардам Траяноўскім, паведамляе «Трибуна».

Паводле вынікаў 12-і колаў аднагалоснай пастановай суддзяў перамогу атрымаў Кірыл Рэліх з лікам 115-113 (х3). Беларус такім чынам правёў першую абарону свайго чэмпіёнскага пояса, а таксама прабіўся ў паўфінал турніру на кубак імя Махамеда Алі.

Апошнія навіны