BE RU EN

Нурмагамедаў не атрымае ганарар за бой з Макгрэгарам да заканчэння расследавання

  • 7.10.2018, 14:22

Атлетычная камісія Невады замарозіла выплату.

Атлетычная камісія Невады (ЗША) «замарозіла» выплату ганарару расейскаму байцу UFC Хабібу Нурмагамедаву, які падолеў у тытульным баі ірландца Конара Макгрэгара. Камісія правядзе расследаванне інцыдэнту, які адбыўся пасля заканчэння бою, паведамляе MMA Fighting са спасылкай на кіраўніка камісіі Боба Бенета, паведамляе pressball.by.

Нурмагамедаў выскачыў з актагону і напаў на аднаго з сябраў каманды Макгрэгара, які знаходзіўся побач з клеткай. Таксама сябры каманды Нурмагамедава напалі на Макгрэгара, які заставаўся ў актагоне.

Нурмагамедаў павінен атрымаць за бой не менш як $2 млн. Са слоў Бенета, да ўдзельнікаў бойкі могуць быць ужытыя санкцыі. Вялікая імавернасць, што Нурмагамедава адхіляць ад удзелу ў UFC.

Таксама Бенет выказаў шкадаванне, што вечар баёў завяршыўся такім чынам. У сваю чаргу Нурмагамедаў на прэс-канферэнцыі прынёс прабачэнні арганізатарам і атлетычнай камісіі Невады за свае паводзіны, патлумачыўшы іх абразамі з боку Макгрэгара і ягонай каманды.

Апошнія навіны