BE RU EN

У Браславе памежнікі адкрылі стральбу па колах мікрааўтобуса

  • 7.10.2018, 11:28

У аўто знаходзіліся парушальнікі памежнага рэжыму.

Каб затрымаць кіроўцу, які даставіў групу людзей з азіяцкага рэгіёну да беларуска-літоўскай мяжы ў Браслаўскім раёне, памежнікам давялося адкрыць агонь са зброі, піша "Браслаўская звязда".

Інцыдэнт здарыўся ў верасні. Пры затрыманні кіроўца мікрааўтобуса паспрабаваў з'ехаць.

Памежнікі адкрылі агонь па колах. Ім удалося спыніць аўтамабіль і затрымаць кіроўцу. Распачаты адміністрацыйны працэс за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа. Беларус стаў фігурантам крымінальнай справы за арганізацыю незаконнай міграцыі.

Апошнія навіны