BE RU EN

«Шэсць рублёў за баравік»: як праходзіць грыбная ліхаманка ў Беларусі

  • 7.10.2018, 10:10

Якія грыбы і якім коштам нарыхтоўшчыкі скупляюць у насельніцтва.

Прадпрыемствы спажыўкааперацыі Берасцейскай вобласці пачалі нарыхтоўку грыбоў - на сёння нарыхтавана больш за 4 тон, піша «Вечерний Брест».

У насельніцтва закупляецца практычна ўся лінейка лясных дароў. Белы грыб I гатунку закупляюць па 5-6 рублёў за кілаграм, II гатунку - 3 рублі, III гатунку - 1 рубель за кілаграм.

Якія штрафы можна атрымаць за збор грыбоў з парушэннямі

Лісічка купляецца ў насельніцтва коштам ад 3 да 5 рублёў за кілаграм, масляты і апенькі - па 1 рублі за кілаграм. Па 60 капеек за кіло прымаюць чырвонагаловікі і падбярозавікі, у 50 капеек ацэнены кілаграм груздоў.

Практычна ўсе грыбы паступаюць на перапрацоўчыя прадпрыемствы Беларусі з далейшай рэалізацыяй на ўнутраным рынку. Белыя трапляюць на замарозку для забеспячэння гандлёвай сеткі краіны.

Апошнія навіны