BE RU EN

Міжнародныя рэзервы РФ значна скараціліся

  • 6.10.2018, 17:41

Толькі за верасень яны знізіліся на $1,46 мільярда.

Міжнародныя рэзервы РФ за верасень 2018 года зменшылася на $1,46 млрд і на 1 кастрычніка склалі $459,16 млрд, вынікае са звестак Банка Расеі, піша finanz.ru.

На месяц раней рэзервы складалі $460,62 млрд.

Міжнародныя рэзервы РФ - гэта высокаліквідныя замежныя актывы, якія знаходзяцца ў распараджэнні Банка Расеі і ўрада РФ, складаюцца са сродкаў у замежнай валюце, спецыяльных правоў запазычання (SDR), рэзервовай пазіцыі ў МВФ і манетарнага золата.

Апошнія навіны