BE RU EN

На МКАД сутыкнуліся фура і дзве легкавушкі

  • 6.10.2018, 11:01

Кіроўца грузавога аўтамабіля Scania не саступіў дарогу.

5 кастрычніка блізу 20.30 на ўнутраным коле МКАД насупраць з'езду на вуліцу Скарыны адбылося ДТЗ з удзелам трох аўтамабіляў, паведамляе аддзел агітацыі і прапаганды сталічнай ДАІ.

Кіроўца грузавога аўтамабіля Scania, мужчына 1964 года нараджэння, пры перастройванні з сярэдняй паласы ў крайнюю правую не саступіў дарогу аўтамабілю Toyota і здзейсніў з ёй сутыкненне.

ФОТА: ПОСТ ДАІ / TELEGRAM

Toyota ад удару развярнула і адкінула ў аўтамашыну Volkswagen Passat, якая рухалася па крайняй левай паласе, а потым і ў загараджальныя парапет. Пацярпелых няма.

ФОТА: ПОСТ ДАІ / TELEGRAM

Апошнія навіны