BE RU EN

Памерла Мансэрат Кабалье

  • 6.10.2018, 10:18

Гішпанская оперная спявачка Мансэрат Кабалье памерла ва ўзросце 85 гадоў у Барселоне.

Пра гэта паведамляе El Pais са спасылкай на лекараў.

Паводле звестак выдання, пахаванне спявачкі адбудзецца ў панядзелак.

У канцы верасня Кабалье праходзіла лекаванне ў адной з Барселонскіх лякарняў

Вівіяна Кансэпсьён Кабалье і Фольк – гішпанская оперная спявачка (сапрана). Праславілася, у першую чаргу, сваёй тэхнікай бельканта і выкананнем роляў у класічных італьянскіх операх Пучыні, Беліні і Даніцэці. Велізарны рэпертуар (88 роляў), блізу 800 камерных твораў. За ўвесь перыяд кар'еры выконвала самыя разнастайныя партыі – ад Паміны да Ізольды, ад Донны Эльвіры да Турандот.

Аматарам рок-музыкі вядомая супольным альбомам з вакалістам гурта Queen Фрэдзі Мэрк'юры – Barcelona (1988). Загалоўная песня, прысвечаная роднаму гораду Кабалье – Барселоне, стала адной з дзвюх афіцыйных песняў летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года, якія праходзілі ў сталіцы Каталоніі. У 1997 годзе разам з швэйцарскім рок-гуртом Gotthard была запісаная рок-балада «One Life One Soul».

Апошнія навіны