BE RU EN

У Менску не змог узляцець самалёт «Аэрафлота»

  • 5.10.2018, 10:38

Пасажыраў высадзілі і абяцалі перасадзіць на «Белавія».

Пра гэта выданню onliner.by паведаміў чытач. Мужчына збіраўся ляцець з беларускай сталіцы ў расейскую. Аднак нешта пайшло не так. «Сёння раніцай у аэрапорце не ўзляцеў самалёт «Аэрафлота» Менск - Масква. Выехаў на ўзлётную паласу, пракаціўся, пачаў разганяцца і заглух», - распавёў ён.

Мужчына адзначае, што «ўсіх выгрузілі на паласе і пагналі ў аэрапорт». Абяцалі перасадзіць у «Белавія».

Паводле інфармацыі выдання, паветранае судна знаходзілася на ўзлётна-пасадачнай паласе і было гатовае да разгону. Аднак прыборы выдалі памылку. Была прынятая пастанова разварочвацца.

Апошнія навіны