BE RU EN

У лабавым сутыкненні аўтобуса і маршруткі пад Цвер’ю загінулі 13 чалавек

  • 5.10.2018, 9:44

Прычыны аварыі высвятляюцца.

Смяротная аварыя адбылася раніцай 5 кастрычніка паблізу вёскі Някрасава Калінінскага раёна. Паводле папярэдняй інфармацыі, адбылося лабавое сутыкненне аўтобуса ЛіАЗ і маршрутнай таксоўкі Ford.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на МНС, у выніку ДТЗ загінулі 13 чалавек, яшчэ чатыры атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Апошнія навіны