BE RU EN

Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Пекіне

  • 4.10.2018, 18:19

Беларуска ў напружаным матчы адолела францужанку Каралін Гарсію.

Беларуска Арына Сабаленка (16 ВТА) выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі «Прэм'ер Мандаторы» ў Пекіне, паведамляе pressball.by.

У матчы трэцяга кола наша суайчынніца падолела францужанку Каралін Гарсію (8) - 5:7, 7:6, 6:0.

Арына Сабаленка (Беларусь, 16) - Каралін Гарсія (Францыя, 8) - 5:7, 7:6 (3), 6:0

Наступнай саперніцай Сабаленкі стане кітаянка Ван Цян (28), якая выбіла з розыгрышу чэшку Караліну Плішкову (7).

Апошнія навіны