BE RU EN

У Менску на вакзал пусцілі трамваі

  • 31.10.2018, 21:01

Рэканструкцыя шляхоў завершаная.

Сёння ў Менску пасля рэканструкцыі адкрылі трамвайныя шляхі ад вуліцы Чапаева да плошчы Мяснікова. Па іх ужо пайшоў транспарт, паведамляе tut.by.

Трамвайныя шляхі на Першамайскай і Ульянаўскай зачынілі на рэканструкцыю ў сакавіку 2018 года і абяцалі адкрыць да 1 лістапада. Але гэта адбылося напярэдадні ўвечары. Тут, як звычайна, пачалі хадзіць трамваі №1, 4 і 7.

Візуальна трамвайныя шляхі змяніліся. Як мінімум тут зрабілі новыя прыпынкі. На ўсе працы па рэканструкцыі ў інвестпраграме сталіцы было закладзена больш за 8,5 мільёна даляраў.

Нагадаем, гэты адрэзак шляхоў ужо зачынялі з 2015 года да верасня 2017-га праз будаўніцтва метро.

Апошнія навіны