BE RU EN

Беларускі баксёр Рэліх: Не чакаў, што мой расейскі спаборнік збаіцца

  • 31.10.2018, 19:05

Беларускі баец Кірыл Рэліх падзяліўся меркаваннем пра бой з расейскім спартоўцам Эдуардам Траяноўскім.

7 кастрычніка ў Ёкагаме Кірыл Рэліх правёў першую абарону тытула чэмпіёна свету ў першай паўсярэдняй вазе (да 63,5 кг) паводле версіі WBA і падолеў Эдуарда Траяноўскага пастановай суддзяў: тройчы 115-113. Бой доўжыўся ўсе 12 раўндаў, што стала ў навіну для Траяноўскага і на што Кірыл відавочна не разлічваў.

- Не чакаў, што Эдуард, скажам так, збаіцца, - прызнаўся 28-гадовы выхадзец Баранавічаў на сустрэчы з беларускімі журналістамі. - Думаў, ён выйдзе ваяваць, каб, як ён казаў раней, забраць у мяне тытул, а не ўключыць заднюю перадачу ад спалоху - і пачнецца вось гэтая валтузня 12 раўндаў. Чамусьці ён перадумаў...

- Ты сваю падрыхтоўку выбудоўваў не пад марафон, праўда?

- Так, яго ж распіярылі: маўляў, адзін удар - і ўсё вырашыцца. Ён, мабыць, перадумаў паказваць, які ён панчэр, - паведамляе словы спартоўца tut.by.

Апошнія навіны