BE RU EN

Лукашэнка: Дональд, як малады палітык, гэтага не разумее

  • 31.10.2018, 18:25

Дыктатар пракаментаваў намер ЗША размясціць вайсковую базу ў Польшчы.

На адкрыцці сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі бяспекі 31 кастрычніка ў Менску Лукашэнка пракаментаваў пастанову Польшчы аб размяшчэнні на яе тэрыторыі «Форта Трампа», паведамляе tut.by.

Ён уважае, што Расея і Беларусь не могуць не рэагаваць на гэта.

- Мы не ідыёты і, вядома, на гэта рэагуем, з нашым галоўным хаўруснікам думаем, як супрацьстаяць усяму гэтаму і знайсці адэкватны адказ у гэтай сітуацыі. Мы не такія багатыя з Расеяй, але мы, вядома, пра гэта думаем, хоць не хацелася б, нам ёсць на што выдаткоўваць грошы. А Трамп наўрад ці думае пра тое, што ёсць такая маленькая Беларусь, што тут людзі жывуць. Я быў прыхільнікам Трампа, але цяпер мне здаецца, што гэта ўсё гульня. Але такія размовы пра ядзерную зброю, пра размахванне ракетамі шкодныя, а Дональд гэтага, як малады палітык, не разумее, - сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны