BE RU EN

Апублікаваныя кадры выпрабаванняў новага ўкраінскага мінамётнага комплексу «Барс-8ММК»

  • 31.10.2018, 20:35

Украінская распрацоўка паспяхова прайшла першы этап выпрабаванняў на палігоне.

На палігоне Узброеных сіл Украіны прайшлі выпрабаванні новага ўкраінскага мабільнага мінамётнага комплексу «Барс-8ММК» калібру 120 мм.

Відэа апублікаванае 31 кастрычніка ў YouTube Рады нацбяспекі і абароны Украіны.

Сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў распавёў, што комплекс быў створаны на базе бронеаўтамабіля «Барс-8».

З ягоных слоў, машына абсталяваная аўтаматызаванай сістэмай разгортвання і кіравання агнём, боекамплект складае 60 мін, а экіпаж складаецца з трох чалавек.

«Вытворцы развязалі некалькі задач пры распрацоўцы гэтага мабільнага мінамётнага комплексу. Між іншым, яны дасягнулі максімальнай хуткасці разгортвання і згортвання, здольнасці мабільна перасоўвацца па бездаражы, магчымасці ўразіць мэту з высокай дакладнасцю, і галоўнае - бяспекі яго выкарыстання», - сказаў Турчынаў.

Апошнія навіны