BE RU EN

СК прызнаў тэрактам выбух у будынку ФСБ у Архангельску

  • 31.10.2018, 12:47

Выбуховую прыладу на ўваходзе ў будынак актываваў 17-гадовы юнак.

Следчы камітэт Расеі распачаў справу паводле артыкулаў «тэрарыстычны акт» і «незаконнае нашэнне боепрыпасаў» пасля выбуху ў будынку ФСБ у Архангельску, паведамляе «Новая газета».

Са звестак установы, выбуховае прыстасаванне на ўваходзе ў будынак актываваў 17-гадовы юнак.

Як раней паведамілі ў Нацыянальным антытэрарыстычнага камітэце, «асоба, якая ўвайшла ў будынак, дастала з торбы неўсталяваны прадмет, які праз некаторы час выбухнуў у яго ў руках, у выніку чаго ён атрымаў раны, несумяшчальныя з жыццём».

У выніку выбуху параненыя трое супрацоўнікаў ФСБ.

Апошнія навіны