BE RU EN

На адной з вуліц Менска ўзнік вялізны пралом глыбінёй некалькі метраў

  • 31.10.2018, 12:21

Прычыны пралому высвятляюцца.

Насупраць будынка на адрасе вуліца Фабрычная, 22, па пешаходнай частцы вуліцы утварыўся пралом грунту глыбінёй некалькі метраў. У яму праваліліся дзясяткі квадратных метраў асфальтавага пакрыцця. Частка вуліцы абгароджаная папераджальнымі знакамі і стужкамі. Onliner.by высвятляе прычыны таго, што адбылося.

Тое, што адбылося на Фабрычнай, нагадвае паменшаную копію 50-метровага карставага пралому, які ўтварыўся ў Ніжагародскай вобласці Расеі ў канцы ліпеня гэтага года. Грунт праламіўся на фермерскім полі за два кіламетры ад вёскі Няледзіна. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў.

Апошнія навіны