BE RU EN

Вечарам Менск зноў стаяў у 10-бальных заторах

  • 30.10.2018, 21:08

Заторы захоўваліся і праз гадзіну пасля заканчэння працоўнага дня.

Увечары 30 кастрычніка сталічныя аўтамабілісты зноў сталі ў дзесяцібальных заторах. Захоўваліся яны і праз гадзіну пасля заканчэння працоўнага дня, піша tut.by.

Паводле інфармацыі «Яндекс.Пробкі», а 19.20 на цэнтральных вуліцах сталіцы заторы ацэньваліся на 8 балаў.

На некаторых адцінках праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, вуліц Кальварыйскай, Гарадскі Вал, Клары Цэткін, Энгельса, Янкі Купалы ды іншых хуткасць руху аўтамабільнай плыні складае ўсяго 3 км/г.

Цяжкасці для руху ствараюць і блізу дваццаці дробных аварый, якія адбыліся ў цэнтры горада.

Апошнія навіны