BE RU EN

МУС: Больш за 95% кантрафактнага алкаголю прывозяць у Беларусь з Расеі

  • 30.10.2018, 16:57

Летась ад выпадковых атручванняў алкаголем у краіне памерлі 1497 чалавек.

Больш за 95% кантрафактнага алкаголю, які за год канфіскавалі супрацоўнікі Галоўнай управы барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, паступіла ў Беларусь з Расеі. Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.

З пачатку студзеня супрацоўнікамі службы канфіскавана 98 тысяч літраў фальсіфікаванай алкагольнай і спіртазмяшчальнай прадукцыі. Прычым больш за 95% кантрафакту паступае з Расеі.

«Часта незаконнае абарачэнне «шэрага» хмелю выяўляюць і спыняюць міліцыянты падчас аператыўна-вышуковых і прафілактычных мерапрыемстваў. Аднак інфармацыю аб асобах, якія маюць дачыненне да падпольнага алкабізнэсу, рэгулярна паведамляюць і добрасумленныя грамадзяне», - адзначылі ў міністэрстве.

Там жа нагадалі, што ўжыванне фальсіфікаванага спіртнога нярэдка з'яўляецца прычынай атручвання, абвастрэння ўжо наяўных захворванняў і нават смерці.

Летась ад выпадковых атручванняў алкаголем у краіне памерлі 1497 чалавек.

Апошнія навіны