BE RU EN

Відэафакт: У Менску кіроўцы масава ігнаруюць нядаўна ўсталяваны знак

  • 3.10.2018, 18:30

Гаворка ідзе аб перасячэнні вуліц Коласа і Хмяльніцкага.

Асобныя кіроўцы па-ранейшаму збочваюць налева з вуліцы Я.Коласа на вуліцу Б.Хмяльніцкага, хоць з нядаўніх часоў гэта рабіць ДАІ забараніла, піша агенцтва "Минск-Новости".

ДАІ пастанавіла забараніць аўтамабілістам выконваць гэты манеўр у сувязі з высокай аварыйнасцю на перакрыжаванні. З пачатку гэтага тыдня паварот налева быў забаронены згодна інфармацыйнай шыльдзе з 7:00 да 21:00.

Дарожны знак паказвае кіроўцам, што на скрыжаванні трэба рухацца проста або направа. Аднак не ўсе кіроўцы звяртаюць на гэта ўвагу.

Апошнія навіны