BE RU EN

Навукоўцы распавялі, як усяго за 10 хвілін палепшыць працу мозгу

  • 3.10.2018, 9:10

Экспэрыменты былі праведзеныя з удзелам 36 маладых добраахвотнікаў.

Трэнінгі не толькі падтрымліваюць цела ў добрай форме, але і паляпшаюць памяць, высветлілі спецыялісты Універсітэта Каліфорніі і Універсітэта Цукубы. Як адзначае orthodox.od.ua, былі праведзеныя экспэрыменты з удзелам 36 маладых добраахвотнікаў.

Ад іх патрабавалася выдаткаваць 10 хвілін на дзень на лёгкі трэнінг, а затым прайсці тэст на памяць (паказваліся карцінкі, якія трэба было пазней узгадаць па памяці). Аналагічная праверка чакала і групу людзей, якая не трэніравалася да тэстаў.

Пры гэтым у некаторых удзельнікаў экспэрыменту сканавалі мозг. У трэніраваных людзей была выяўлена ўзмоцненая камунікацыя паміж зонамі мозгу, звязанымі з захоўваннем і успамінамі. Са слоў навукоўцаў, усяго дзесяць хвілін ёгі, шпацыру або ўсялякай іншы актыўнасці могуць палепшыць памяць.

Апошнія навіны