BE RU EN

Фотафакт: Беларус «падпёр» сваім аўто Bentley, які заняў месца для інвалідаў

  • 29.10.2018, 18:33

Уладальнік рэстарацыі ў Курапатах уляпаўся ў чарговы скандал.

Беларускі бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіча стаў фігурантам канфлікту на паркоўцы для інвалідаў. Пра інцыдэнт на сваёй старонцы ў Фэйсбук распавёў Юры Таболін, паведамляе abw.by.

Фотадоказ таго, што адбылося з'явіўся на адным з форумаў.

Як паведамляе nn.by, сам Ізраілевіч адмаўляе сваю датычнасць да інцыдэнту. Ён пракаментаваў запіс, адзначыўшы, што ён цяпер знаходзіцца не ў горадзе, на што быў атрыманы адказ аб тым, што, мабыць, яго кіроўца зрабіў не найлепшым чынам, бо аўтамабіль прыкметны.

Чым скончылася гісторыя, не паведамляецца.

Апошнія навіны