BE RU EN

Ролю маладога Янкі Купалы ў стужцы «Беларусьфільма» будзе выконваць латышскі актор

  • 28.10.2018, 17:14

Роля беларускага класіка дасталася Мікалаю Шостаку.

Актор жыве і працуе ў Рызе, але мае беларускія карані - бацька нарадзіўся ў Беларусі, піша nn.by.

Першыя сцэны фільма Уладзіміра Янкоўскага пад працоўнай назвай «Пакуль будзе неба» здымаліся яшчэ ў ліпені.

Николай Шостак
Фото sb.by

Цяпер праца над стужкай прадаўжаецца ў восеньскіх дэкарацыях у Азярцы, у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту.

РОЛЮ ПАЎЛІНЫ МЯДЗЁЛКІ ВЫКОНВАЕ ВЕРАНІКА ПЛЯШКЕВІЧ - АКТРЫСА НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ДРАМАТЫЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ МАКСІМА ГОРКАГА
ФОТА SB.BY

Апошнія навіны