BE RU EN

Фотафакт: Самы танны аўтамабіль з Літвы прадаюць за 4 еўры

  • 28.10.2018, 13:10

Патрыманыя аўто з Літвы могуць быць ну вельмі таннымі.

Няцяжка знайсці аўто на літоўскіх нумарах і за 300 еўраў, аднак усіх пераплюнуў стары ЗАЗ-968 з Вільні, піша autonews.ua.

Купіць вушастага «Запарожца» 1972 года прапаноўваюць усяго за 4 еўры, гэта значыць па цане кілаграма мяса. У абвесцы, праўда, нічога не сказана пра тэхнічны стан аўтамабіля і яго прабег. Мала таго, у абвестцы памылка - аўто назвалі ЗАЗ-965.

Цікава, што стары ЗАЗ на літоўскіх нумарах, толькі яшчэ савецкага ўзору. Відаць, ён не мяняў уладальніка мінімум гадоў 30.

Апошнія навіны