BE RU EN

Лукашэнка на сустрэчы з Парашэнкам паўтарыў хлусню пра «150 тысяч украінскіх уцекачоў у Беларусі»

  • 26.10.2018, 14:06

Дыктатара зноў злавілі на хлусні.

Cёння ў Гомелі праходзіць Форум рэгіёнаў Беларусі ды Украіны. Спецыяльна на гэтае мерапрыемства прыбыў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

Лукашэнка ў час сустрэчы з кіраўніком Украіны заявіў:

«Вы, напэўна, адчуваеце, што ён нічым не адрозніваецца ад выдатных украінскіх гарадоў. Гэта натуральна, бо да мяжы тут даслоўна рукой падаць. Тут вельмі шмат жыве ўкраінцаў, грамадзян Украіны (асабліва апошнім часам), якія ў сувязі з канфліктам перасяліліся сюды», - адзначыў дыктатар. Лукашэнка прывёў звесткі, што ўсяго з Украіны ў Беларусь у гэты перыяд прыехалі прыкладна 150 тысяч чалавек, некаторыя ўжо вяртаюцца назад, паведамляе БелТА.

Паводле звестак Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, цягам 2014-2015 гадоў па статус уцекача або «па дадатковую абарону» звярнуліся 1642 чалавекі з Украіны. З іх толькі 1 грамадзянін Украіны атрымаў афіцыйны статус уцекача.

Часовы (на год) або сталы від на жыхарства за перыяд з 1 студзеня 2014 года да 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі атрымалі 35 157 грамадзян Украіны. Гэта пераважна працоўныя мігранты.

І нават звесткі пра колькасць працоўных імігрантаў з Украіны не набліжаюць нас да запаветнай лічбы 150 000. Мяркуйце самі: 2014-ы - 17 778 чалавек, 2015-ы - 14045, 2016-ы - 6 348, першае паўгоддзе 2017-га - 3 489.

Атрымліваецца, што Лукашэнка схлусіў, дарэчы, ён і раней выкарыстоўваў гэтую лічбу ў сваіх выступах.

Апошнія навіны