BE RU EN

Лявон Вольскі выступіць з «Крамбамбуляй» перад матчам Беларусь - Францыя

  • 25.10.2018, 16:45

Музыкі выканаюць неафіцыйны гімн беларускіх заўзятараў «Тры чарапахi».

Вядомы беларускі музыка Лявон Вольскі з гуртом «Крамбамбуля» выступіць перад хакейным матчам Беларусь - Францыя 8 лістапада, паведамляе «Еўрарадыё».

Выступ адбудзецца напярэдадні і ў перапынку стартавага матчу турніру «Кубак 4 нацый velcom».

Канцэрт пачнецца за 20 хвілін да стартавага ўкідвання паядынку. Паведамляецца, што музыкі выканаюць неафіцыйны гімн беларускіх заўзятараў «Тры чарапахi».

Апошнія навіны