BE RU EN

У Гомелі перад візітам Лукашэнкі пабудавалі прыбіральню за мільён даляраў

  • 24.10.2018, 21:39

Адкрыюць цуда-прыбіральню, якую мясцовыя жыхары ўжо паспелі назваць «маўзалеем», заўтра.

25 і 26 кастрычніка ў горадзе над Сожам адбудзецца Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які наведаюць кіраўнікі краін Аляксандр Лукашэнка і Пятро Парашэнка.

Да гэтага мерапрыемства горад у аўральным рэжыме спрабавалі давесці да ладу: клалі новы асфальт і плітку на ходніках, мылі ліхтары, фарбавалі дахі, але «вішанькай на торце» стала ўзвядзенне самай дарагога прыбіральні ў краіне, піша «Белсат».

Выніковая сума прыбіральні, якая паўстаў на набярэжнай Сожа, склала роўна мільён даляраў. Тэрміны працы над праектам некалькі разоў пераносілі: згодна з тэндэрнай дакументацыяй будаўніцтва павінна было пачацца ў лютым 2018 года і скончыцца ў чэрвені. З невядомых прычын будаваць прыбіральню пачалі толькі ў чэрвені і павінны былі скончыць у снежні. Але, як мы бачым, пабудавалі значна раней.

У тым жа тэндэры крыніцай фінансавання ўказаны мясцовы бюджэт. Але рэальны кошт разышоўся з праектным амаль на 25 адсоткаў: будаўніцтва прыбіральні павінна было абысціся ў $750 тысяч.

Унутры падземнай прыбіральні размесціцца 15 кабінак, таксама яна будзе даступная для маламабільных грамадзян - ужо ўсталяваныя пад'ёмнікі для вазкоў. Але схадзіць у гэту прыбіральню можна будзе толькі платна. Колькі дакладна будзе каштаваць наведванне, пакуль невядома. Адкрыюць цуда-прыбіральню, якую мясцовыя жыхары ўжо паспелі назваць «маўзалеем», заўтра - 25 кастрычніка.

Апошнія навіны