BE RU EN

БАТЭ з прыгодамі дабралася да гатэля ў Лондане

  • 24.10.2018, 20:34

Самалёт з беларускай камандай адагналі ў дальні кут аэрапорта.

Дэлегацыя БАТЭ размясцілася ў лонданскім гатэлі Copthorne Tara, дзе будзе жыць да паядынку з «Чэлсі» у рамках 3-га тура групавога раўнду Лігі Еўропы.

Падарожжа з Нацыянальнага аэрапорта «Менск» да «Гатвіка», што размешчаны за 46 кіламетраў ад сталіцы Англіі, заняло тры гадзіны. Па прызямленні пачаліся складанасці. Праз недахоп месца на стаянцы самалёт Embraer-175, на якім прыляцела барысаўская дэлегацыя, адагналі кудысьці ў дальні кут, праз чаго ўвесь графік безнадзейна збіўся. Давялося доўга ехаць на шатле да патрэбнага тэрміналу, зацягнулася і атрыманне багажу, і праходжанне мытных працэдур.

Натуральна, і дарога да гатэлю выдалася няпростай - 90 хвілін на аўтобусе. Дабраўшыся да Copthorne Tara, футбалісты і трэнерскі-адміністрацыйны штаб БАТЭ паабедалі і адправіліся адпачываць, паведамляе прэс-служба барысаўчан.

Апошнія навіны