BE RU EN

Кошты нафты ўпалі да мінімуму за паўтара месяца

  • 24.10.2018, 18:40

Кошт барэля апусціўся ніжэй за 77 даляраў.

Кошт нафты маркі Brent знізіўся да мінімуму за паўтара месяца. Кошт барэля апусціўся ніжэй за 77 даляраў, чаго не было з 10 верасня.

Так, кошт ф'ючэрса нафты маркі Brent з пастаўкай у снежні падчас таргоў на біржы ICE ў Лондане склаў да 18:30 паводле менскага часу 76,89 даляра за барэль.

На гэтым фоне расейскі рубель нязначна патаннеў да даляра і еўра. Паводле вынікаў таргоў 23 кастрычніка, паводле звестак Маскоўскай біржы, курс рубля да даляра знізіўся да 65,51 руб/дал. Пры гэтым падчас таргоў рубель зніжаўся да 65,71 руб/даляраў. Зрэшты, як паведамляюць аналітыкі рынку, падзенне расейскай валюты можа працягнуцца.

Апошнія навіны