BE RU EN

Дырэкцыя Еўрапейскіх гульняў плануе закупіць тры партрэты Лукашэнкі за 1500 рублёў

  • 24.10.2018, 18:12

Партрэты дыктатара ўказаны і ў планах закупкі Міністэрства спорту.

На сайце дзяржаўных закупак icetrade.by з'явіліся замовы на наступныя Еўрапейскія гульні-2019, паведамляе «Трибуна».

Фонд Дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў збіраецца закупіць тры партрэты кіраўніка Беларусі на суму за 1500 беларускіх рублёў, а Міністэрства спорту і турызму Беларусі - дзве прылады для абароны дзяржаўных сакрэтаў за 9000 беларускіх рублёў.

Газета «Наша Нiва» звярнулася да прэс-сакратаркі Дырэкцыі Еўрапейскіх гульняў Яўгеніі Нікіцінай, якая патлумачыла, што пакуль партрэты дыктатара не набываліся і ў «найбліжэйшых планах набыцця няма».

Выходзіць, што кожны партрэт Аляксандра Лукашэнкі абыдзецца Дырэкцыі ў 500 рублёў. Што гэта за партрэты, у якіх матэрыялах і на якім носьбіце яны павінны быць выкананы, у прэс-службе растлумачыць не змаглі.

Дадамо, што партрэты дыктатара ўказаны і ў планах закупкі Міністэрства спорту. Аднак сумы адрозніваюцца ў меншы бок. Пяць партрэтаў кіраўніка міністэрства мяркуе купіць усяго за 100 рублёў. Гэта значыць па 20 рублёў за партрэт.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Менску летам 2019 года. Першапачаткова спаборніцтвы планаваліся ў Нідэрландах, але ў апошні момант гэтая краіна адмовілася ад правядзення. Было вырашана перанесці спаборніцтвы ў Менск.

Апошнія навіны