BE RU EN

Міхаіла Захарава аштрафавалі на 1000 еўраў

  • 24.10.2018, 15:50

Беларускі хакейны трэнер раскрытыкаваў судзейства Лігі чэмпіёнаў.

Галоўны трэнер менскага «Юнацтва» Міхаіл Захараў аштрафаваны на 1000 еўраў за крытыку судзейства пасля заканчэння паядынку групавога этапу Лігі чэмпіёнаў «Юнацтва» - ТПС (Фінляндыя), які праходзіў 17 кастрычніка. Паводле правілаў Лігі такія вольнасці караюцца грашовым штрафам сумай 1000 еўраў, - інфармуе «твітэр» Федэрацыі хакея Беларусі.

Апошнія навіны