BE RU EN

Літоўская эканоміка: дзевяць гадоў сталага росту

  • 24.10.2018, 14:59

Такое было толькі ў дакрызісныя часы.

Эканоміка Літвы безупынна расце дзявяты год запар - гэта найлепшы паказчык за ўвесь час незалежнасці. Індэкс спажывецкага даверу амаль дасягнуў узроўню дакрызіснага 2007 года, паведамляе delfi.lt.

Сярэдні заробак з 2008 да 2018 года вырас на 46%, пенсіі - на 48%, а кошты - на 22,1%. Пры гэтым штосьці і пагоршылася - насельніцтва Літвы зменшылася на 12,5%, а колькасць беспрацоўных павялічылася з 17 да 86 тысяч чалавек.

На думку старэйшага эканаміста групы SEB Роберта Бергвіста, эканоміка ў найбліжэйшыя гады прадоўжыць рост, хоць пік ужо ззаду. Паводле прагнозаў экспэртаў, рост літоўскай эканомікі ў найбліжэйшыя два гады складзе блізу 3%. Сярэдні заробак у гэты час падвысіцца на 6-7%, а інфляцыя будзе прыблізна 2,5%.

Апошнія навіны