BE RU EN

Сяргей Пятрухін: Мы запрасілі на плошчу чыноўнікаў, намесніка міністра

  • 24.10.2018, 10:51

Вядомага берасцейскага блогера зноў выклікаюць у міліцыю.

Берасцейскага блогера і супраціўніка будаўніцтва акумулятарнага завода Сяргея Пятрухіна чарговым разам выклікаюць у міліцыю. На руках у яго позва аб прыходзе ў аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна Берасця на 16:00 26 кастрычніка.

Як распавёў «Радыё Рацыя» Пятрухін:

- Я гэта звязваю з тым, што мяне хочуць зноў прыкрыць, бо мы з Кабанавым зрабілі фільм, дзе запрасілі прыйсці на плошчу чыноўнікаў, намесніка міністра, каб абмеркаваць завод, таму што яны не даюць адказаў на пытанні.

Сяргей Пятрухін - блогер, які ў сваіх сюжэтах асвятляе тэму будаўніцтва акумулятарнага завода "АйПауэр". За ўдзел у нядзельных акцыях пратэсту ў Берасці, ён неаднаразова быў пакараны штрафамі і арыштамі.

Апошнія навіны