BE RU EN

Менск захрас у 10-бальных заторах

  • 23.10.2018, 20:35

Адбылося больш за 30 дробных аварый у вячэрні час розруху.

Дробныя аварыі абцяжарылі рух у сталіцы вечарам 23 кастрычніка. Паводле звестак сэрвісу «Яндекс.Пробки», Менск стаў у максімальных, 10-бальных, заторах, паведамляе tut.by.

Рух транспарту сур'ёзна абцяжараны ў цэнтры горада, на некаторых участках МКАД, а таксама на Лагойскім тракце і вуліцах Кіжаватава, Сурганава, Аранскай. Паводле звестак сэрвісу, у Менску адбылося больш за тры дзясяткі дробных аварый.

Апошнія навіны