BE RU EN

У менскіх «Еўраоптах» пакеты сталі платнымі

  • 23.10.2018, 20:08

Пакеты сталі платнымі з сённяшняга дня.

З 23 кастрычніка ў гіпермаркетах «Еўраопт» у Менску ўводзіцца плата за поліэтыленавыя пакеты, паведамляе прэс-служба сеткі.

Раней плата за ўпаковачныя пакеты ўжо дзейнічала ў Беларусі ва ўсіх гіпермаркетах «Еўраопт», за выключэннем сталічных.

У «Еўраопце» запэўніваюць, што гэтая мера «спрыяе памяншэнню экалагічнай шкоды ад пластыкавага забруджвання».

Для зручнасці пакупнікоў кампанія ў гэты момант прапрацоўвае магчымасці забеспячэння крам біяраскладальнымі пакетамі, а таксама адмысловымі фірмовымі шматразовымі торбамі.

Апошнія навіны