BE RU EN

Беларус на аўто з дыпламатычнымі нумарамі вёз кантрабанду ў Літву

  • 23.10.2018, 19:05

Аўтамабіль і цыгарэты канфіскаваныя.

19 кастрычніка літоўскія мытнікі знайшлі кантрабанду ў аўтамабілі Volvo S80 з дыпламатычнымі нумарамі. Аўтамабіль заязджаў у Літву з Беларусі праз пункт пропуску Мядзінінкай.

Падчас агляду мытнікі знайшлі 5 тысяч 705 пачкаў цыгарэт Minsk, Queen, Winston, Kent, NZ. Пра гэта паведамляе abw.by са спасылкай на прэс-службу Літоўскай мытні.

Мытнікі звязаліся з МЗС Літвы. Як высветлілася, на аўтамабілі перасоўваўся грамадзянін Беларусі. Але яго статус дыпламата скончыўся, роўна як і тэрмін дзеяння дыпламатычных рэгістрацыйных знакаў на аўто. Дарэчы, у адной са схованак былі выяўленыя сапраўдныя рэгістрацыйныя знакі на аўто.

Аўтамабіль і цыгарэты канфіскаваныя, грамадзянін Беларусі адпушчаны пад заклад.

Апошнія навіны