BE RU EN

Сабаленка возьме ўдзел у малым выніковым турніры ВТА

  • 23.10.2018, 18:49

Беларуска - сярод 12 удзельніц турніру ВТА ў Чжухае.

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ўвайшла ў лік 12 удзельніц малога выніковага турніру ВТА, які стартуе праз тыдзень у кітайскім Чжухае. Права згуляць на WTA Elite Trophy атрымліваюць спартоўкі, якія занялі паводле вынікаў года месцы ў рэйтынгу з 9-га да 19-га, а таксама адна ўладальніца «уайлд-кард», паведамляе pressball.by.

Акрамя Сабаленкі, за галоўны прыз пазмагаюцца гішпанка Гарбінье Мугуруса, немка Юлія Гергес, расейка Дар'я Касаткіна, аўстралійка Эшлі Барці, бельгійка Элізе Мертэнс, Эстонка Анет Кантавейт, латвійка Анастасія Севастава, кітаянкі Ван Цян і Чжан Шуай, - паведамляе твітэр Boticcelli.

Дадамо, што прызавы фонд турніру перавышае 2,2 млн даляраў.

Апошнія навіны