BE RU EN

Затрыманы старшыня Жодзінскага гарвыканкама

  • 23.10.2018, 17:58

Юрый Шары падазраецца ў карупцыі.

СК паводле матэрыялаў Галоўнай управы ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС распачаў крымінальную справу паводле прыкмет злачынства карупцыйнай скіраванасці ў дачыненні да старшыні Жодзінскага гарадскога выканаўчага камітэта, паведамляе ўстанова.

Падазраваны затрыманы, з ім працуюць следчыя. Разглядаецца пытанне аб ужыванні да службовай асобы меры стрымання.

Следчыя супольна з супрацоўнікамі ГУБАЗіК праводзяць комплекс аператыўна-следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў учыненага злачынства.

На сайце Жодзінскага гарвыканкама яшчэ ёсць звесткі пра старшыню - Юрыя Аляксандравіча Шарага.

Апошнія навіны