BE RU EN

Беларускі спецыяліст можа ўзначаліць маскоўскі «Спартак»

  • 23.10.2018, 15:17

Алег Конанаў у шорт-лісце прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага футбольнага клуба.

Расейскі журналіст Ілля Казакоў падзяліўся інсайдам аб шорт-лісце маскоўскага «Спартака» ў пошуку галоўнага трэнера, піша «Прессбол».

З ягоных звестак, у яго ўваходзяць украінскі экс-трэнер «Вердэра» Віктар Скрыпнік, які працуе цяпер у латвійскай «Рызе», і Алег Конанаў, былы трэнер менскіх «Тарпеда» і «Лакаматыва», малдаўскага «Шэрыфа», украінскіх «Карпат» і «Севастопаля», расейскіх «Краснадара» і «Ахмата», які ўзначальвае тульскі «Арсенал», паведамляе Казакоў у сваім «твітэры».

Апошнія навіны